Усе школы Беларусі гатовыя да новага навучальнага года

Усяго ў рэспубліцы будуць працаваць 3038 устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, у якіх вучыцца будуць больш за мільён дзяцей.
Sputnik

МІНСК, 27 жні — Sputnik. Усе школы Беларусі гатовы да пачатку навучальнага года, паведаміла ў панядзелак журналістам начальнік упраўлення агульнай сярэдняй адукацыі Міністэрства адукацыі Ірына Каржова.

Доктар Часноў аб правільным харчаванні школьніка: карміце дзіця мясам!

Новы, 2018/2019 навучальны год пачнецца ўжо ў канцы гэтага тыдня. Усе ўстановы адукацыі Беларусі летам рыхтаваліся да яго пачатку — каб у бліжэйшыя дні школьнікі маглі вярнуцца за парты.

Усе гатовыя

"Магу канстатаваць з упэўненасцю, што ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі гатовыя да пачатку навучальнага года. Мясцовыя распарадчыя органы стварылі камісіі, якія манітораць гатоўнасць устаноў адукацыі да пачатку навучальнага года", — распавяла прадстаўнік ведамства.

Паводле яе слоў, у першую чаргу камісіі звярталі ўвагу на стварэнне бяспечных умоў для вучобы, забяспечанасць школ настаўнікамі і дапаможнікамі.

Якія будуць нацэнкі на школьнае харчаванне?

Ужо на канец мінулага тыдня было падпісана 99,9% пашпартоў гатоўнасці школ.

За парты сядуць больш за мільён дзяцей

У цэлым у 2018/2019 навучальным годзе функцыянаваць будуць 3038 ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, а за парты вернуцца 1,1 мільёна дзяцей.

"У тым ліку мы чакаем, што за парты сядуць за 110 тысяч першакласнікаў. Да 1 верасня будуць адкрыты тры новыя установы агульнай сярэдняй адукацыі. Адна з іх — у Мінску на 1020 навучэнцаў, адно — у Бабруйску на тую ж колькасць, а таксама ў вёсцы Ляскоўка Мінскага раёна — на 720 вучняў", — распавяла Каржова.

Будзе ў новым навучальным годзе арганізаваны і падвоз да месца навучання — гэта тычыцца сельскіх школ. Выкарыстана будзе больш за паўтары тысячы аўтобусаў.