Яны вяртаюцца: новыя бонсцікі ўвасобілі персанажаў беларускай міфалогіі

Насамрэч, фігуркі, якія прапануе гандлёвая сетка, дастаткова далёка адлежаць ад сапраўднага пантэона, але можна паспрабаваць здагадацца, якія міфалагічныя персанажы сталі правобразамі гумовых істот.
Sputnik

Выхад пятага пакалення бонсцікаў абвясціла буйная гандлёвая сетка. Ужо трэці год запар пакупнікі могуць атрымаць разам з таварамі пацешныя гумовыя цацкі. Раней дзеці і дарослыя калекцыяніравалі жывёл, монстраў і нават фрукты, а зараз грамадскасці прапануюць пашырыць свае веды ў галіне міфалогіі.

Усе істоты, прадстаўленыя ў новай калекцыі – добрыя, хоць некаторыя з іх, калі верыць апісанню, часам кпяць з людзей. Верагодна, стваральнікі цацак палічылі, што дзецям не трэба ведаць, што шмат хто з міфалагічных персанажаў, якія лёгка ўгадваюцца ў фігурках, насамрэч зусім не такія лагодныя.

Мы прапануем вам зірнуць на карткі і здагадацца, што за істота на ей і за які аспект жыцця "адказвае" той ці іншы бонсцік. Падказка: у калекцыі можна знайсці персанажаў, якія даглядаюць хатніх і лясных жывёлаў і дапамагаюць чалавеку з дамашняй працай.