МІНСК, 27 жні — Sputnik. Брэсцкі футбольны клуб "Дынама" прайграў "Смалявічам" у матчы 19-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе, перадае Sputnik.
Паядынак адбыўся ў нядзелю, 26 жніўня, на стадыёне "Тарпеда" ў Жодзіне.
Брастчане саступілі супернікам з лікам 0:1. Адзіны гол у матчы забіў паўабаронца ФК "Смалявічы" Арцём Федзянін.
Раней "Смалявічы" перамагалі ў 12-м туры: яны абыгралі "Гомель" з лікам 2:0.
У жніўні футбалісты брэсцкага "Дынама" змаглі атрымаць перамогу над кіпрскім клубам "Апалон" у трэцім кваліфікацыйным раўндзе Лігі Еўропы — 1:0. Аднак беларусы ўсё адно пакінулі турнір, паколькі выязны матч скончыўся з лікам 4: 0 на карысць супернікаў.
Таксама стала вядома, што старшыня праўлення брэсцкага футбольнага клуба "Дынама" Дыега Марадона ў бліжэйшы час вернецца ў Беларусь і прыступіць да сваёй працы. Па некаторых дадзеных, новы бос хоча прывезці з сабой некалькі аргентынскіх футбалістаў.