Вядома, што некаторы перыяд часу расійскія кінематаграфісты былі пазбаўленыя не толькі прафесійнага свята, але і магчымасцяў для ўвасаблення ў жыццё сваіх праектаў, аднак ёсць людзі, якія валодаюць добрай памяццю і павагай да папярэдніх пакаленняў, якія зрабілі ўсё, каб гэты кінематограф адрадзіўся, адзначыў у размове на радыё Sputnik Беларусь савецкі і беларускі акцёр, старшыня Саюза кінематаграфістаў Беларусі Віктар Васільеў.
"Усе фільмы, якія апошнім часам у нас на слыху, што пра спорт, што пра каханне, што пра космас, гэта правільныя крокі для аднаўлення масавага кінематографа. Без крыўд, але гэта кінематограф для жыхароў краіны, і я лічу, што ўсе грошы, якія былі ўкладзеныя ў гэтыя праекты, яны з лішкам акупіліся дзякуючы таму, што людзей, якія стваралі гэтыя фільмы, не "тузалі", верылі ў іх ідэі і правільна рабілі", — лічыць Васільеў.
Тое, што расійскі кінематограф рэгулярна звяртаецца да беларускіх акцёраў і просіць іх прыняць удзел у праектах — вельмі годна і паважліва, і трэба падзякаваць расійскім прадзюсарам, якія прапануюць на ролі нашых акцёраў, адзначае суразмоўца Sputnik.
"Многія могуць сказаць, што нашы беларускія акцёры "танней", чым расійскія. А дзе вы бачылі, каб кінакампанія, якая прыязджае, да прыкладу, у Балгарыю, або ў Кітай, ці ў Аўстралію, старалася заплаціць больш мясцовым акцёрам? Існуюць правілы гульні, і тут не ў грошах справа, а ў павазе да талента і акцёрскай школы, якія ёсць у беларусаў", — перакананы кіраўнік Беларускага саюза кінематаграфістаў.
Поўную версію размовы з савецкім і беларускім акцёрам, старшынёй Саюза кінематаграфістаў Беларусі Віктарам Васільевым слухайце на радыё Sputnik Беларусь.