Калі б агонь знішчыў лес, за што жыць людзям? Рэпартаж з палескага балота

Пажар на Палессі тушылі ўсю ноч з суботы на нядзелю. Спалі па паўгадзіны прама ў лесе, жонкі ў такія камандзіроўкі кладуць у ранцы мужыкам сала і запасную батарэю ад тэлефона.
Sputnik

Пажар на Альманскіх балотах пачаўся ў суботу, яго тушылі ўсю ноч і да нядзелі змаглі лакалізаваць. Карэспандэнт Sputnik Алена Васільева прайшлася па балоце і паглядзела, дзеля чаго ляснічыя змагаліся з агнём.

Нават у суботу, калі гарэла балота, збор журавін паблізу не спыняўся. Супрацоўніца на прыёмцы ягад успамінае: людзі часам скардзіліся, што верталёт МНС шуміць.

У трох кіламетрах ад месца ўзгарання тарфянішча можна здаць журавіны. Далей — балота. Цяпер мясцовыя жыхары нясуць журавіны з лесу мяшкамі, грузяць іх на ровары. У адным мяшку можа быць да трыццаці кілаграмаў ягад, і гэта адна з крыніц даходу жыхароў. Калі збіраць журавіны з дзевяці раніцы і да вечара, за дзень можна зарабіць амаль пяцьдзесят рублёў. Чарніцу прымаюць па яшчэ больш выгодным кошце, за месяц можна назбіраць на зарплату айцішнікаў, смяюцца на прыёмцы.

У местных жителей сбор клюквы сейчас - основной промысел, он не останавливался даже во время пожара

"Што рабіць? Богу маліцца"

Пажар быў бачны з суседняй вёскі. Да месца ўзгарання па балоце можна даехаць за сорак хвілін на ўсюдыходзе, ісці пешшу яшчэ даўжэй. Каб зэканоміць час, на балотаход садзіліся па пятнаццаць чалавек. У ноч з суботы на нядзелю супрацоўнікі Палескага і суседніх лясгасаў амаль не спалі, але нават гэтых сіл не хапіла, каб лакалізаваць пажар, прыйшлося выклікаць авіяцыю МНС.

"Было прынята правільнае рашэнне па выкліку авіяцыі. Матэрыяльныя затраты могуць здацца вялікімі, але што гэта ў параўнанні з тым шкодай, якую мог нанесці агонь? Вы самі бачыце — калі не лес, за што будуць жыць людзі?" — растлумачыў інжынер па ахове і абароне лесу Сяргей Стаднік, ківаючы на збіральнікаў журавін.

Главный лесничий Полесского лесхоза Дмитрий Бакунец

Галоўны ляснічы Дзмітрый Бакунец быў у камандзіроўцы, калі яму паступіў званок. На працягу дзвюх гадзін група ўжо была на месцы, а першай прыйшла падмога са Столінскага лясгаса на чале з ляснічым Аляксандрам Колбам.

"Трэба было вызначыць плошчу і ачаг распаўсюджвання агню. Самым складаным было перайсці пажар з усходу на захад, каб можна было яго лакалізаваць. Мы абышлі самыя небяспечныя ўчасткі, каб пазбегнуць пераходу агню на іх. Асноўнай задачай было звужэнне пажару, каб вогнішча не перакінуўся на тэрыторыю Столінскага лясгаса", — распавёў Стаднік.

Балотаходы вытоптваюць тэрыторыю вакол узгарання, каб абмежаваць распаўсюджванне агню. З паветра дапамагаў верталёт МНС МІ-8 і самалёт АН-2. Не ўся тэхніка вытрымала такую інтэнсіўную працу, адзін балотаход застаўся на месцы барацьбы з пажарам.

Самае моцнае ўзгаранне на памяці Сяргея адбылося ў 2015 годзе, тады гарэла амаль васемсот гектараў, падчас нядаўняга пажару агонь ахапіў прыкладна пяцьдзесят гектараў. Першай думкай інжынера быў ўспамін пра сітуацыю трохгадовай даўніны, але атрымалася яе не дапусціць. Дзякуюць і суседнія лясгасы — Лельчыцкі, Столінскі і іншыя, і асобна — нябесную канцылярыю.

Самым сложным было перейти пожар с востока на запад, чтобы можно было его локализовать

"Богу маліцца, што рабіць", — успамінае інжынер свае першыя думкі ў момант, калі з'явілася пагроза быць акружанымі агнём. Ён прызнаўся, што ў нейкі момант ужо развітаўся з жыццём і з такімі думкамі пачаў змагацца з узгараннем.

Балотаходы з 80-х

Галоўнае багацце лясніцтва — гэта усюдыход. Ён абсталяваны супрацьпажарным абсталяваннем і можа прывезці пятнаццаць чалавек і каля васьмісот літраў вады. Па следзе балотахода у выпадку пажару ідуць людзі і ўручную апырскваюць тэрыторыю.

До места возгорания 40 минут ехать на вездеходе

Але два балотаходы засталіся яшчэ з васьмідзесятых гадоў, адзін з іх барацьбы з агнём на гэты раз не вытрымаў. Цяпер лясгас плануе закупіць новыя балотаходы, і гаворка не толькі пра фабрычныя экземпляры, але і пра балотаходы ад мясцовых умельцаў.

Група плануе працягваць кантраляваць сітуацыю яшчэ двое-трое сутак. Пажар патушаны, прайшлі дажджы, але застаецца небяспека, што вугольчык праваліўся ў купіну балота. Калі вецер раздзме яго, пажар можа вярнуцца, хоць ляснічыя спадзяюцца, што гэтага не здарыцца.

"Гэта мая праца, гэта маё жыццё"

Неабходнасць прапрацаваць ўсю ноч супрацоўнікі лясгаса камэнтуюць спакойна.

"Гэта мая праца, гэта маё жыццё. Ляснічыя не толькі садзяць лес. Ёсць сярод абавязкаў рубка, догляд за маладняком, стварэнне супрацьпажарных парываў. Але як толькі здараецца ўзгаранне, людзі кідаюць працу і, нават калі працоўны дзень скончаны, прыязджаюць на выклік", — распавёў Стаднік, калі пажар ужо быў патушаны і прыйшоў час вяртацца дадому.

Жены лесничих к авральным ситуациям относятся с пониманием и собирают ссобойки на несколько дней
Инженер по охране и защите леса Полесского лесхоза Сергей Стадник

Яны сцвярджаюць, што і жонкі ляснічых да падобных сітуацыях ставяцца з разуменнем.

"І на пасяўной працуюць начамі, бываюць перыяды, калі трэба кінуць усе сілы. Жонка мая малайчына, сумку перадала, акумулятар для тэлефона таксама. Яна ведала, за каго замуж выходзіла", — распавёў галоўны ляснічы Палескага лясгаса.

Тушить пожар на болоте в этот раз помогала авиация МЧС

Кіраўніцтва арганізуе падвоз ежы і бытавыя ўмовы, усталёўваюць намётавы гарадок. На месцы ўзгарання на гэты раз дзяжурыла карэта хуткай дапамогі. Супрацоўнікі лясгаса ведаюць, як сабраць сумку так, каб пратрымацца і трое сутак.

"Трэба — значыць трэба", — коратка тлумачыць Іван Якаўлевіч, які кіраваў адным з балотаходаў. Пытанне пра тое, як падрыхтавацца да дзяжурства, якое можа працягнуцца некалькі сутак, выклікае ў яго здзіўленне, але ён усё ж тлумачыць: "Усё з сабой, бо гэта балота".