Немцы, амерыканцы, італьянцы: хто карыстаецца бязвізавым уездам у Беларусь

З пачатку падаўжэння бязвізавага рэжыму для турыстаў з шэрагу краін да трыццаці дзён у Беларусі пабывала больш за 1,5 тысячы грамадзян Германіі.
Sputnik

МІНСК, 28 жні — Sputnik. Грамадзяне Германіі, ЗША і Італіі часцей за іншых прыязджалі ў Беларусь у жніўні, паведамілі ў МЗС.

Ведамства падлічыла, грамадзяне якіх краін больш актыўна, чым іншыя, карысталіся магчымасцю пабываць у Беларусі без візы з моманту падаўжэння бязвіза да трыццаці дзён. З 27 ліпеня па 26 жніўня ў Беларусь праз Нацыянальны аэрапорт Мінск уехалі 1658 грамадзян Германіі, 969 грамадзян ЗША і 946 грамадзян Італіі. У дзясятку самых актыўных турыстаў уключылі таксама жыхароў Вялікабрытаніі, Польшчы, Францыі, Нідэрландаў, Іспаніі, Латвіі і Фінляндыі.

Год таму, калі для турыстаў з шэрагу краін быў уведзены пяцідзённы бязвізавы рэжым, лічбы былі меншыя. Колькасць турыстаў з Германіі ў гэтым жніўні ў параўнанні са жніўнем 2017 года ўзрасла больш чым на траціну, больш чым удвая павялічылася колькасць турыстаў з Італіі, болей чым на 48% больш прыехала і амерыканцаў.

Тым турыстам, якія жадаюць скарыстацца трыццацідзённым бязьвізавым рэжымам з Беларуссю, неабходна мець пры сабе медыцынскую страхоўку. Таксама трэба валодаць грашовым сродкамі з разліку 49 рублёў на дзень знаходжання. Абавязковым дакументам для перасячэння мяжы з'яўляецца пашпарт.