МІНСК, 29 жні — Sputnik. Цёплае і сухое надвор'е прагназуецца ў Беларусі ў апошні чацвер жніўня, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
У краіне будзе пераважна без ападкаў, але ў Віцебскай і Магілёўскай абласцях пройдуць кароткачасовыя дажджы. Не выключаны навальніцы, а ноччу і раніцай — туман.
Тэмпература паветра ў начны час прагназуецца ад +7 да + 13°C. Днём будзе ад +19 да +25°C. Найбольш спякотнае надвор'е ўсталюецца ў Брэсцкай, Гомельскай і Гродзенскай абласцях. Вецер чакаецца няўстойлівы 2-7 м/с.
У Мінску 30 жніўня будзе пераменная воблачнасць. Днём паветра прагрэецца да 19-23 градусаў цяпла, ноччу будзе халадней — ад +9 да +11°C.