Цэны на падручнікі ў Беларусі "замарозілі"

Пункт аб неабходнасці штогод устанаўліваць новыя цэны з адпаведнай пастановы ўрада выключаны.
Sputnik

МІНСК, 29 жні — Sputnik. Цэны на выкарыстанне камплектаў падручнікаў у Беларусі ўстаноўлены ў памеры 0,2 базавай велічыні для дашкольнікаў і 0,5 базавай — для вучняў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, адпаведная пастанова Саўміна была апублікавана ў сераду 29 жніўня.

Усе школы Беларусі гатовыя да новага навучальнага года

Аб змяненні памеру аплаты за карыстанне падручнікамі ў дзіцячых садках і школах стала вядома ў аўторак, аднак тэкст самога дакумента апублікавалі толькі ў сераду.

Так, пасля зменаў з пастановы №839 "Аб памеры і парадку збірання платы за карыстанне падручнікамі і (або) навучальнымі дапаможнікамі і парадку прадастаўлення іх у бясплатнае карыстанне" выключаны пункт, які паказвае на неабходнасць штогод да 15 жніўня вызначаць цэны на камплекты дапаможнікаў.

Такім чынам, цана камплектаў падручнікаў будзе прывязаны толькі да базавай велічыні — калі яна павысіцца, то вырасце і цана на дапаможнікі. Мяркуючы па ўсім, у такім выпадку даплочваць за ўжо атрыманыя кніжкі не прыйдзецца — разлік будзе весціся на дзень аплаты.

Сёння памер базавай велічыні ў Беларусі складае 24,5 рублі. Апошняе павышэнне базавай адбылося з 1 студзеня 2018 года.

Унесці аплату за выкарыстанне падручнікаў бацькам неабходна да 1 кастрычніка. Некаторыя катэгорыі ільготнікаў, у тым ліку вучні санаторных школ-інтэрнатаў, спецыяльных вучэбна-выхаваўчых устаноў і спецыяльных лячэбна-выхаваўчых устаноў, атрымліваюць іх бясплатна, а рабяты са шматдзетных сем'яў — са зніжкай у 50%.