Радыё

Дзмітрыеў: БАТЭ адчуў пах крыві і ведае, як забіваць ПСВ

Спартыўны аглядальнік Sputnik і актыўны футбольны заўзятар са шматгадовым стажам Алег Дзмітрыеў дзеліцца прагнозам, што трэба зрабіць гульцам барысаўскага БАТЭ, каб атрымаць перамогу ў матчы ў адказ Лігі чэмпіёнаў супраць галандскага ПСВ у Эйндховене.
Sputnik
Дмитриев: БАТЭ почувствовал запах крови и знает, как забивать ПСВ

Матч у адказ Лігі чэмпіёнаў паміж камандамі БАТЭ і ПСВ пройдзе ў галандскім Эйндховене на стадыёне Fillips-Arena 29 жніўня. Для таго, каб застацца ў Лізе чэмпіёнаў, БАТЭ трэба забіць мінімум два мячы — многія лічаць гэта задачай цяжкавыканальнай. Але спартыўны аглядальнік Sputnik Алег Дзмітрыеў лічыць, што ў барысаўчан ёсць шанцы.

"Тое, што ПСВ-Эйндховен забіў тры мячы ў Барысаве, было чакана, а вось тое, што БАТЭ адказаў двума мячамі такому моцнаму суперніку, вось гэта ўжо з вобласці цікавага і нечаканага", — сказаў Дзмітрыеў.

Букмекеры не вераць у перамогу БАТЭ над галандскім ПСВ

Барысаўскаму клубу БАТЭ перад матчам у адказ у Эйндховэне варта было б напрацаваць нестандартныя хады, якіх ад каманды ніхто не чакае, падзяліўся рэцэптам поспеху аглядальнік.

"Гэта можна зрабіць, калі абстрагавацца ад выніку першага матчу, таму што цяпер, калі спадзявацца на працяг барацьбы ў групавым этапе Лігі чэмпіёнаў, барысаўчанам трэба забіваць як мінімум 2 мяча і не прапускаць у свае брамы. Калі так здарыцца, БАТЭ выйдзе далей, а калі ПСВ адкажа хоць бы адным мячом, тады далей пойдуць яны, таму што будзе больш розніца забітых і прапушчаных мячоў", — кажа Дзмітрыеў.

На думку спартыўнага аглядальніка, на карысць беларускай каманды можа "стрэліць" тое, што іх супернік пакуль не сыграны, у ПСВ новы трэнер і новыя гульцы, а таксама недастатковая канкурэнцыя ў галандскім чэмпіянаце, каб праверыць свае сілы, і ўсе гэтыя фактары могуць быць на карысць барысаўчанам.

Суразмоўца Sputnik выказаў здагадку, што ПСВ на сваім полі не будуць гуляць у гаспадароў, а зоймуць абарону, прарваць якую і будзе асноўнай задачай БАТЭ. Ад барысаўчан цуду ніхто не чакае, але ўсё ж такі ёсць шанцы на тое, што яно збудзецца.

Каментар спартыўнага аглядальніка і заўзятара са стажам Алега Дзмітрыева слухайце ў аўдыёзапісы радыё Sputnik Беларусь.