У Нацыянальнай літаратурнай прэміі з'явіўся сайт

На новым сайце можна даведацца пра гісторыю прэміі і азнаёміцца са спісам намінантаў.
Sputnik

МІНСК, 29 жні – Sputnik. Беларуская Нацыянальная літаратурная прэмія напярэдадні абвяшчэння імён пераможцаў абзавялася ўласным сайтам litpremia.by, пра гэта паведамілі ў Міністэрстве інфармацыі.

Памер Нацыянальнай літаратурнай прэміі сёлета павялічаны ў тры разы

Лаўрэаты Нацыянальнай літаратурнай прэміі будуць абвешчаныя 2 верасня, а цырымонія ўзнагароджання адбудзецца падчас святкавання Дня беларускага пісьменства.

У гэтым годзе ў спіс намінантаў увайшлі 48 аўтараў. Яны удзельнічаюць у конкурсе па 7 намінацыях: крытыка і літаратуразнаўства, публіцыстыка, проза, паэзія, драматургія, твор для дзяцей, а таксама — лепшы дэбют.

Лепшы твор у кожнай намінацыі абярэ экспертная камісія і журы конкурсу. Аргкамітэт Нацыянальнай літаратурнай прэміі складаецца з прадстаўнікоў міністэрстваў інфармацыі, адукацыі і культуры, а таксама Саюза пісьменнікаў Беларусі, Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Папярэднікам Нацыянальнай літаратурнай прэміі лічыцца рэспубліканскі конкурс на лепшы літаратурны твор года, лаўрэаты якога атрымлівалі дыпломы і статуэткі "Залаты Купідон". Нацыянальная літаратурная прэмія была зацверджана ў 2015 годзе.