БЧ назвала Брэсцкі чыгуначны вакзал лепшым у краіне

Арганізатары агляду вакзалаў па санітарным стане адзначылі, як арганічна ўпісваецца будынак вакзалу ў стыль сучаснага горада.
Sputnik

МІНСК, 30 жні — Sputnik. Беларуская чыгунка падвяла вынікі агляду-конкурсу вакзалаў і назвала "Брэст-Цэнтральны" лепшым з пазакласных вакзалаў па санітарным стане.

Клас вакзала залежыць ад пасажырапатоку, плошчы вакзальных памяшканняў і колькасці дасылаемых цягнікоў. У 2017 годзе брэсцкі вакзал таксама станавіўся лідарам агляду сярод пазакласных вакзалаў.

"Вакзал станцыі "Брэст-Цэнтральны" ўваходзіць у лік помнікаў архітэктуры, з'яўляецца "музеем мармуру пад адкрытым небам", — адзначылі ў прэс-службе чыгункі.

У сярэднім паслугамі вакзала штодня карыстаюцца 300 тыс. пасажыраў. Другім у аглядзе стаў вакзал станцыі "Мінск-Пасажырскі".

Сярод вакзалаў I класа першае месца заняла "Орша Цэнтральная", сярод вакзалаў II класа — вакзал станцыі "Полацк", сярод вакзалаў III класа лепшым стаў вакзал станцыі "Крычаў".