Фота

Зоркі ў ружовым колеры. "Чалавек на Месяцы" і трыб'ют Рэдгрэйв у Венецыі

Sputnik

Каралавая дарожка Венецыянскага фестывалю выдатна адцяняла пераважна ружовыя ўборы кіназорак.

На востраве Лідо сабралася зорнае журы, госці, а таксама амерыканскія кіназоркі, якія прадставілі фільм адкрыцця Венецыянскага кінафестывалю — "Чалавек на Месяцы" Дамьена Шазэла.

1 / 13
Актрыса Алівія Хэмілтан і рэжысёр Дэмьен Шазэл на чырвонай дарожцы цырымоніі адкрыцця 75-га Венецыянскага міжнароднага кінафестывалю.
2 / 13
Акцёр Раян Гослінг на цырымоніі адкрыцця 75-га Венецыянскага міжнароднага кінафестывалю.
3 / 13
Брытанская актрыса Клер Той на цырымоніі адкрыцця 75-га Венецыянскага міжнароднага кінафестывалю.
4 / 13
Брытанская актрыса і член журы афіцыйнага конкурсу Наомі Уотс на цырымоніі адкрыцця 75-га Венецыянскага міжнароднага кінафестывалю.
5 / 13
У гэтым годзе лёс фільмаў агляду будзе вырашаць журы пад старшынствам пераможцы мінулага года мексіканскага рэжысёра Гільерма дэль Тора, а таксама новазеландскі рэжысёр Тайка Вайціці, аўстрыйскі акцёр Крыстаф Вальц, брытанская актрыса Наомі Ўотс, тайваньская актрыса і рэжысёр Сільвія Чанг, дацкая актрыса Трына Дзюрхольм, французская актрыса Ніколь Гарсія, італьянскі рэжысёр і сцэнарыст Паола Жэнавезе і польскі рэжысёр Малгажата Шумоўская, якая ў гэтым годзе атрымала "Срэбнага мядзведзя" Берлінале.
6 / 13
Член журы, аўстрыйскі акцёр Крыстоф Вальц на цырымоніі адкрыцця 75-га Венецыянскага міжнароднага кінафестывалю.
7 / 13
Член асноўнага журы, акцёр і рэжысёр Тайка Вайціці на фотасесіі членаў журы ў рамках 75-га Венецыянскага міжнароднага кінафестывалю.
8 / 13
Прэзідэнт журы асноўнага конкурсу Венецыянскага кінафестывалю Гільерма дэль Тора паабяцаў быць бесстароннім суддзёй. Улічваючы, што яму прыйдзецца судзіць пра фільм свайго даўняга сябра мексіканскага рэжысёра Альфонса Куарона "Рым".
9 / 13
Італьянская мадэль Джэсіка Натара (у цэнтры), паралімпійская чэмпіёнка Джузі Версачэ, спявачка і тэлевядучая Джо Скуіла (справа) і Франчэска Каролла (злева) на чырвонай дарожцы цырымоніі адкрыцця 75-га Венецыянскага міжнароднага кінафестывалю.
10 / 13
Італьянская мадэль Джэсіка Натара і паралімпійская чэмпіёнка Джузі Версачэ на каралавай дарожцы Венецыянскага кінафестывалю.
11 / 13
Англійская актрыса, рэжысёр і прадзюсар Ванэса Рэдгрэйв на фотасесіі ў рамках 75-га Венецыянскага міжнароднага кінафестывалю.
12 / 13
Італьянскія акцёры Караліна Крашанціні і Франчэска Мотта на цырымоніі адкрыцця 75-га Венецыянскага міжнароднага кінафестывалю.
13 / 13
Рэжысёр Дэмьен Шазэл і акцёры Алівія Хэмілтан, Раян Гослінг, Клер Той і Джэйсан Кларк.