Рух аўтамабіляў закрыюць на ўчастку праспекта Пераможцаў з-за рамонту

Асфальт будуць мяняць на ўчастку праспекта Пераможцаў ад вуліцы Мельнікайтэ да стэлы "Мінск - горад-герой", рух будзе дазволены толькі грамадскаму транспарту.
Sputnik

МІНСК, 31 жні — Sputnik. У выхадныя дні рух аўтамабіляў закрыюць на ўчастку праспекта Пераможцаў з-за замены асфальту, пра гэта паведамілі ў ДВА "Гаррамаўтадар".

Аўтамабілі не змогуць рухацца па праспекце Пераможцаў ад скрыжавання вуліцы Мельнікайтэ з праспектам Машэрава да стэлы "Мінск — горад-герой". Мяняць асфальтавае пакрыццё пачнуць у пятніцу 31 жніўня ў 20:00, рух па адрамантаваным участку адкрыюць толькі ў панядзелак 3 верасня ў 06:00. У "Гаррэмаўтадары" просяць кіроўцаў улічваць гэтую інфармацыю пры планаванні паездак у цэнтры горада і выбары маршрутаў.

Абмежаванне руху не закране грамадскага транспарту. Аўтобусы і маршрутныя таксі змогуць праязджаць па паказаным участку, але транзітам, без прыпынкаў. Гэта трэба ўлічваць пасажырам.

Нядаўна ў выхадныя дні перакрывалі рух на ўчастку праспекта Незалежнасці ад плошчы Перамогі да цырка. Гэта таксама было выклікана заменай асфальту на дадзеным участку. Грамадскі транспарт таксама мог рухацца толькі без прыпынкаў.