Спявак і дэпутат расійскай Дзярждумы памёр ад анкалагічнага захворвання, ад якога пакутаваў з 2005 года, перанёс шэраг аперацый і курсаў хіміятэрапіі.
Развітанне з Кабзонам адбудзецца 2 верасня ў маскоўскай Канцэртнай зале імя Чайкоўскага. Пахаваюць артыста на Вастракоўскіх могілках, побач з маці.
Многія культурныя дзеячы Расіі, а таксама палітыкі выказалі спачуванні ў сувязі са смерцю народнага артыста СССР.