Тарантулы пасяліліся на ферме ў аграгарадку Дуброва

Дадзены від павукоў атрутны - яго ўкус па ўздзеянні на чалавека можна параўнаць з укусам шэршня.
Sputnik

МІНСК, 4 вер — Sputnik. Павукі тарантулы былі заўважаны на ферме ў аграгарадку Дуброва ў Светлагорскім раёне, паведаміла газета "Ранак".

Маленькая, але вельмі драпежная: птушачка распатрашыла змяю

Па словах відавочцаў, гэты від павукоў сталі часта заўважаць на тэрыторыі жывёлагадоўчага комплексу. Раней яны таксама жылі на гэтай ферме, але ў бягучым годзе павукоў стала на парадак больш.

Як распавёў газеце адзін з мясцовых жыхароў, некаторыя работнікі фермы баяцца гэтых павукоў і рэгулярна іх знішчаюць, хоць выпадкаў укусаў людзей пакуль зафіксавана не было.

Паводле інфармацыі НПЦ "НАН Беларусі па біярэсурсах" паўднёварускія тарантулы, якія жывуць пад Светлагорскам, могуць дасягаць у дыяметры пяці сантыметраў, сілкуюцца яны ў асноўным насякомымі і жывуць у глыбокіх норках. Дадзены від павукоў атрутны — яго ўкус па ўздзеянні на чалавека можна параўнаць з укусам шэршняў.

Небяспеку паўднёварускія тарантулы могуць прадстаўляць для людзей, у якіх на іх яд ёсць алергічная рэакцыя — у гэтым выпадку пацярпеламу неабходна аператыўна прыняць антыгістамінны сродак.