Конкурс "Новая хваля" ў Сочы адкрыўся песняй Іосіфа Кабзона

Міжнародны конкурс маладых выканаўцаў "Новая хваля" праходзіць у Алімпійскім парку 4 па 9 верасня.
Sputnik

МІНСК, 5 вер — Sputnik. Гледачы і ўдзельнікі Міжнароднага конкурсу "Новая хваля", які стартаваў у аўторак у расійскім горадзе Сочы, ушанавалі памяць народнага артыста СССР Іосіфа Кабзона.

Конкурс адкрылі Філіп Кіркораў, Ані Лорак, Сяргей Лазараў, Крысціна Арбакайтэ і Alekseev.

Лешчанка: сыход Кабзона - бяда для ўсіх нас

Старшыня журы Ігар Крутой папрасіў усіх ушанаваць хвілінай маўчання памяць народнага артыста СССР Іосіфа Кабзона, які нядаўна пайшоў з жыцця.

Зала ўстала, уключыла ліхтарыкі на тэлефонах і праслухала песню Кабзона "Я не веру".

Нагадаем, што народны артыст СССР, дэпутат Дзярждумы Іосіф Кабзон памёр 30 жніўня ва ўзросце 80 гадоў ад анкалагічнага захворвання. Пахаванне спевака, якога называюць "сімвалам эпохі", прайшло ў нядзелю на Востракаўскіх могілках у Маскве.

Міжнародны конкурс маладых выканаўцаў "Новая хваля" праходзіць у Сочы з 4 па 9 верасня. Прызавы фонд конкурсу складзе 7 мільёнаў рублёў. Змагацца за перамогу ў гэтым годзе будуць 15 выканаўцаў з 10 краін. Конкурс праходзіць у Сочы ўжо чацвёрты раз — да гэтага ён праводзіўся ў латвійскай Юрмале.