Журналісты вылічылі "забойцу" ў Магілёве

Дзелавую гульню, падчас якой трэба было разблытаць крымінальную справу, прадстаўнікам СМІ прапанавалі ў абласным упраўленні СК Беларусі.
Sputnik
МАГІЛЁЎ, 5 вер — Sputnik, Марыя Зуева. Выступіць у ролі следчых прапанавалі ў Магілёве журналістам, якія спецыялізуюцца на напісанні матэрыялаў прававой тэматыкі.
На прапанову супрацоўнікаў УСК па Магілёўскай вобласці працаўнікі СМІ адгукнуліся ахвотна. Сярод журналістаў, якія прынялі ўдзел у гульні, была і карэспандэнт Sputnik.
Гульня праходзіла на крыміналістычным палігоне Следчага камітэта, дзе адпрацоўваюць практычныя навыкі маладыя следчыя, якія на пасадзе менш за два гады. Задача гульні заключалася ў тым, каб на падставе допыту чатырох сведак вызначыць таго, хто з'яўляецца забойцам.
Сюжэт гісторыі выдуманы. Яе сааўтары — следчы Магілёўскага міжраённага аддзела СК Беларусі Сяргей Болсун і афіцыйны прадстаўнік УСК Беларусі па Магілёўскай вобласці Аксана Саленюк. Яны ж пераапраналіся і па-майстэрску увасаблялі вобразы — ігралі ролі сведак.
Гульня праходзіла на крыміналістычным палігоне Следчага камітэта
"Нашы прафесіі ў чымсьці падобныя. Следчыя падчас допытаў збіраюць каштоўную інфармацыю. І журналісты падчас інтэрв'ю. Нам было цікава, ці справяцца, наколькі правільнымі будуць пытанні журналістаў. Бо часам ад правільна сфармуляванага пытання многае залежыць", — паведаміў начальнік крыміналістычнага аддзела УСК Беларусі па Магілёўскай вобласці Яўген Агароднікаў.
Паводле легенды, або, як кажуць праваахоўнікі, фабулы справы, 8 жнiўня жонка Нікіфарава, вярнуўшыся дадому з працы, на падлозе знайшла труп свайго мужа Аркадзьева. На стале былі бутэлька з-пад гарэлкі, дзве чаркі, нямыты посуд, нож. Як усталявала следства, на працягу дня да мужчыны ў кватэру заходзілі сусед Палікарпаў, суседка Васільева, забягаў дадому і пасынак Мікіта.
Для разблытвання крымінальнай справы журналістам былі прадастаўлены вынікі агляду месца здарэння, праведзеных экспертыз, характарыстыкі сведак. Астатняе было за імі. Допыты флегматычнай жонкі і выбухной суседкі, састарэлага пенсіянера і падлетка выклікалі і смех, і абурэнне, а часам і адчуванне таго, што гэта тупік і сітуацыя становіцца яшчэ больш заблытанай, чым была.
Допыт пасынка "забітага"
"Адразу было нічога не зразумела. Інтрыга, загадка. Але было цікава раскручваць гэты клубок. Задавалі пытанні і неяк па ледзь-ледзь выцягвалі інфармацыю. І карцінка склалася. Тое, што забойца пасынак загінулага, мы вызначылі правільна", — падзялілася карэспандэнт газеты "Вячэрні Магілёў" Ірына Рачкоўская.
Хоць думкі і падзяліліся (частка журналістаў настойвала, што мужа забіла раўнівая жонка), забойцам сапраўды апынуўся пасынак. Не вытрымаў падлетак пастаянных нападак айчыма з нагоды паводзінаў і нежадання вучыцца і ўзяўся за нож.
Падобная дзелавая гульня праводзілася ў рэгіёне ўпершыню. Удзельнікі змаглі ўстанавіць праўду — крымінальная справа была раскрыта. Арганізатары і журналісты вырашылі, што такія крыміналістычны квэсты будуць праводзіць рэгулярна.