МІНСК, 6 вер — Sputnik. Вядомы расійскі скульптар Зураб Цэрэтэлі паведаміў, што плануе скончыць помнік народнаму артысту СССР Іосіфу Кабзону да канца гэтага года.
Кабзон памёр 30 жніўня ва ўзросце 80 гадоў. На цырымоніі развітання з народным артыстам скульптар паведаміў, што працягне ствараць скульптуру спевака.
"Цяпер я раблю круглую скульптуру, пра што пры жыцці папрасіў мяне Іосіф Давыдавіч. На пачатковым этапе я яе Іосіфу Давыдавічу паказваў, і яна яму вельмі спадабалася", — цытуе словы Цэрэтэлі РІА "Новости".
Скульптар дадаў, што помнік Кабзону будзе вышынёй парадку 2,4 метра. Артыст будзе стаяць у касцюме і з мікрафонам у руцэ — такім, якім прывыклі яго бачыць гледачы.
Па словах Цэрэтэлі, скульптуру, якая будзе адліта ў бронзе, размесцяць, хутчэй за ўсё, у Галерэі мастацтваў у Маскве. Скульптар дадаў, што магчымая ўстаноўка помніка і на вуліцы ў расійскай сталіцы, калі такая прапанова паступіць.