МІНСК, 6 вер — Sputnik. У выхадныя 8 і 9 верасня ў Беларусі па-ранейшаму будзе цёпла і пераважна без ападкаў, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
У суботу, 8 верасня, на тэрыторыі краіны будзе пераменная воблачнасць, пераважна без ападкаў. У ранішні і дзённы час кароткачасовыя дажджы могуць прайсці толькі ў самых паўднёвых раёнах рэспублікі. Ноччу і раніцай месцамі чакаецца слабы туман. У начныя і ранішнія гадзіны мінімальная тэмпература будзе складаць +8..+15°С, днём паветра прагрэецца да +20..+26°С.
У нядзелю, 9 верасня, ападкаў таксама не чакаецца. У начныя і ранішнія гадзіны ў некаторых раёнах будзе слабы туман. Уначы слупок тэрмометра пакажа +8..+15°С, днём максімальная тэмпература паветра дасягне +21..+27°С.
Падчас святкавання Дня горада ў Мінску 8-9 верасня будзе цёпла і без ападкаў. У суботу ўначы і раніцай будзе +14..+17°С, днём паветра прагрэецца да +21..+23°С. У нядзелю мінімальная тэмпература паветра складзе +13..+15°С, у другой палове дня слупок тэрмометра падымецца да +23..+25°С.
Паводле папярэдняй інфармацыі сіноптыкаў, да сярэдзіны наступнага тыдня надвор'е крыху сапсуецца. Стане крыху халадней, пройдуць дажджы.