МІНСК, 7 вер — Sputnik. Маладыя беларусы атрымаюць магчымасць паўдзельнічаць у маладзёжным кубку па інтэлектуальных гульнях "Дружба народаў". Адборачныя туры пройдуць з 7 па 11 верасня. За ўдзел будуць змагацца і каманды, якія прадстаўляюць тэлевізійныя клубы сваіх краін, і тыя, у якія ўвайшлі зусім не медыйныя знатакі. Адзінае абмежаванне — узрост удзельнікаў павінен быць не больш за трыццаць гадоў.
Тэматыка інтэлектуальных гульняў будзе абмежаваная рускамоўным асяроддзем, культурай і гісторыяй. А ўдзельнічаюць у падрыхтоўцы турніру знатакі з элітарных клубаў "Што? Дзе? Калі?". У Беларусі гэта уладальнік "Крыштальнай савы" Алесь Мухін, у Азербайджане — Балаш Касумаў, уладальнік "Крыштальнай" і "Брыльянтавай" соў. У арганізацыі таксама ўдзельнічае віцэ-прэзідэнт міжнароднай асацыяцыі гульняў "Што? Дзе? Калі?" Аляксандр Рубін.
Магістр тэлевізійнага клуба "Што? Дзе? Калі?" Максім Паташоў адзначыў, што інтэлектуальныя гульні сталі моднай забаўкай. Ён мяркуе, што гэта таксама з'яўляецца часткай самаідэнтыфікацыі для тых, у каго не разарваная сувязь з рускай мовай.
Першы падобны турнір адбыўся ў снежні 2017 года. У ім прыняла ўдзел і каманда з Беларусі. Беларусы апынуліся сярод пераможцаў і прызёраў турніру.
Капітан каманды тэлевізійнага клуба "Што? Дзе? Калі?" беларус Барыс Белазёраў адзначыў, што зносіны з вялікай колькасцю гульцоў з розных краін стварае рэдкую атмасферу.
Другі моладзевы кубак пройдзе 15-16 снежня ў Мінску.