Кіраўнік дзяржавы ў бягучым годзе пасадзіў бульбы менш, чым у мінулым — усяго паўтара гектара. На поле расло тры віды — нямецкія "Каралева Ганна" і "Сацін", а таксама гатунак беларускай селекцыі "Уладар".
Паводле інфармацыі прэс-службы, нягледзячы на засушлівы пачатак лета, на прэзідэнцкіх "сотках" сабралі 60 тон бульбы. Частку яго прэзідэнт традыцыйна аддасць у інтэрнаты для састарэлых і дзіцячыя дамы.