Вавілонская вежа з карцін: у Мінску адкрываецца незвычайная выстава

Экспазіцыя закранае тэму часу: на карцінах можна ўбачыць статуі Старажытнай Грэцыі са смартфонамі ў руках і з заплечнікамі за спіной.
Sputnik

Выстава "Кропка адліку" беларускага мастака Віктара Альшэўскага адкрываецца ў суботу ў Нацыянальным мастацкім музеі. Аўтар рыхтаваў яе 15 гадоў і падняў у экспазіцыі тэму часу.

Кропка — гэта заўсёды цэнтр, пачатак адліку; гэта нараджэнне новага, крыніца стваральнай энергіі жыцця і развіцця сучаснай цывілізацыі, тлумачыць мастак.

Белорусский художник Виктор Альшевский

Тэма часу пададзеная на выставе ў незвычайнай манеры. Альшэўскі стварыў канструкцыю, якая нагадвае Вавілонскую вежу ў разрэзе — яна цалкам складаецца з карцін.

Незвычайныя самі героі. На сваіх палотнах мастак апрануў старажытнагрэцкія статуі ў спадніцы і абцасы, даў ім у рукі смартфоны і кубкі з кавай. Некаторыя персанажы з'яўляюцца на фоне знаёмага ўсім Мінска.

Тема времени подана на выставке в необычной манере

Карэспандэнты Sputnik пагаварылі з Віктарам Альшэўскім пра вечнае: час, мастацтва і любоў.

Быць свабодным

Віктар Альшэўскі — фігура, вядомая ў сталіцы. Мастак, мастацтвазнаўца, педагог. Яго палотны захоўваюцца не толькі ў музеях роднай Беларусі, але і ў галерэях Расіі, Германіі, Нарвегіі, Італіі, Францыі, Іспаніі, Вялікабрытаніі, ЗША…

Аднак, нягледзячы на ​​сваю вядомасць, мастак — чалавек зусім просты. Падчас мантажу выставы яго папросту можна ўбачыць у натоўпе рабочых. Скручвае сваю Вавілонскую вежу, вешае карціны.

Полотна Виктора Альшевского хранятся не только в музеях родной Беларуси

Альшэўскі і не хавае: родам ён з вёскі. Не гарадскі. Але Мінск, яго любімы горад, з'яўляецца на выставе.

Экспазіцыя ўключае ў сябе чатыры часткі: "Мой Мінск", "Музеі свету", "Фрагменты Вавілонскай вежы", "Партрэт сучасніка". Усяго 90 карцін. Некаторыя ўзятыя з ранейшых збораў, напрыклад, "Мой Мінск".

Адкрыццё выставы аўтар вырашыў прымеркаваць да Дня горада Мінска.

Близкое и далекое автор и попытался соединить на своих полотнах

У сувязі з гэтым ад нас яму пытанне: што б ён, як мастак і гараджанін, хацеў бы "адрэтушаваць" у сталіцы?

"Мінск — гэта самы прыгожы горад у свеце. Я ў 66-м годзе прыехаў сюды з вёскі Вугольшчына Бялыніцкага раёна. Для мяне Мінск быў проста цудоўным. І за гэты перыяд ён да немагчымага змяніўся.

В работах художника легко узнать Минск

У 77-м годзе я ўпершыню паехаў за мяжу — у Дрэздэн. Тады ўжо бачыў, наколькі прагрэсіўна развіваецца свет. Я думаў пра тое, калі ж наша Беларусь перасягне іншыя краіны сваёй чысцінёй, сваёй прыгажосцю. І вось ужо апошнія 20 гадоў мы бачым, наколькі Мінск змяніўся. І не толькі ён, а маленькія вёсачкі. Як цяпер кажуць, малая радзіма. Я для сябе зразумеў: жыць можна толькі там, дзе ты нарадзіўся. Мы можам быць свабоднымі толькі ў сваёй краіне", — адказвае мастак.

Жанчыны і неўміручасць

Выстаўка ўключае ў сябе работы, якія аўтар пісаў яшчэ ў 2003 годзе. Таму справядліва можна сказаць, што як праект яна рыхтавалася 15 гадоў.

У музеі можна ўбачыць партрэт жонкі аўтара Святланы. Мастак прызнаецца, што малюе яе часта, як і сваю дачку Вікторыю.

Прыгажосць, дадае ён, гэта каханне. А каханне — дасканаласць. Бо яно дае магчымасць ісці і развівацца.

По мнению художника, любовь дает возможность развиваться

Аднак жаночы партрэт заўсёды даецца няпроста патрабавальнаму да сябе мастаку.

"Творчасць — гэта досыць складаны працэс. Часам здаецца, што ўсё атрымалася, а потым высвятляецца, што не. Аўтапартрэт — добра. Як намалюеш, так і будзе. А вось жаночы партрэт як ні пішы, усё роўна кепска. Не дасягаеш той дасканаласці. У рэальным жыцці, у трохмернай прасторы, вобраз зусім іншы", — кажа Альшэўскі.

Шмат аўтар думае аб самой творчасці. Хоць прызнае: тэма таксама няпростая. Для Альшэўскага мастацтва — заўсёды філасофія.

Экспозиция включает в себя четыре части: "Мой Минск", "Музеи мира", "Фрагменты Вавилонской башни", "Портрет современника"

Ад нас яму наступнае пытанне для разважанні:

"Каштоўнасць карцін заключаецца ў тым, што яны несмяротныя. Аўтару не шкада таго, што яго жыццё абмежаванае?"

"Карціны для мяне — гэта дзеці. Народжанае дзіця сыходзіць ад нас — у свет. Ствараючы карціну, мы пакідаем частку ўласнай энергіі.

Але вы ведаеце, што такое гісторыя. Гэта вялікае сіта, якое прасейвае, адкідвае ўсё смецце. Нам невядома, ці будуць нашы карціны жыць далей. Але для аўтара гэта не павінна быць важным.

Для Альшевского искусство – всегда философия

Для мяне мастацтва — гэта філасофія. Вымаляваць палатно ў адзін колер ці яго не выставіць — таксама тэма для размовы. У гэтым плане для мяне крытыка абсалютна няважная. Як вы можаце крытыкаваць Гегеля, Канта, Леанарда да Вінчы? Для таго, каб крытыкаваць, вы павінны стварыць свой прадукт, выставіць яго. Гэта і ёсць самая лепшая крытыка", — адказвае Альшэўскі.

Тэма новай выставы — час. Фрагменты Вавілонскай вежы — спроба аб'яднаць свет, сказаць сучаснікам, як моцна мы звязаны з блізкім і далёкім, наколькі людзі і народы ўзаемазалежныя, а час — суцэльная плынь. Блізкае і далёкае аўтар і паспрабаваў злучыць на сваіх палотнах.

Выстава "Кропка адліку" прадоўжыцца ў Нацыянальным мастацкім музеі да 30 верасня.