Фотафакт: якім быў святочны феерверк у Дзень танкіста

На галоўнай сцэне ўвечары выступілі папулярныя групы "Бумбокс", Iowa і "Танцы минус".
Sputnik

МІНСК, 10 вер — Sputnik. Дзень танкіста ў сталічным Парку Перамогі ўвянчаўся святочным феерверкам.

Грачоў і Козуб: у Дзень танкіста працуе найбуйнейшая ў СНД гульнявая зона

Салют доўжыўся некалькі хвілін, так завяршылася свята, якое ў другі раз арганізавала ў цэнтры Мінска кампанія, вядомая ва ўсім свеце сваім гульнявым сімулятарам танкавых баёў.

Днём гасцям прапанавалі наведаць розныя зоны актыўнасці, фудкорт або папрактыкавацца ў камп'ютарных гульнях на свежым паветры.

Вечарам неба размаляваў феерверк, такім чынам рэзюмуючы адначасова некалькі святаў — Дзень горада, Мінскі паўмарафон і сам Дзень танкіста, якія ў гэтыя выхадныя перацякалі адно ў адно.

Глядзіце на фота, як феерверк расфарбаваў неба над Мінскам.