Чарговы фестываль Lidbeer прайшоў у суботу, 8 верасня, у Лідзе. На свята ў раённы цэнтр з'ехаліся дзясяткі тысяч беларусаў з усёй краіны і госці з бліжэйшага замежжа.
Арганізатары зрабілі ўсё, каб кожны госць змог павесяліцца і не застацца галодным: на фестывалі працавалі розныя забаўляльныя пляцоўкі і раскінуўся вялізны фуд-корт.
Галоўнай падзеяй фестывалю традыцыйна стаў вячэрні канцэрт. Для гасцей фестывалю выступалі гурты "ЧуVство полета", Nizkiz, "Animal ДжаZ". З захапленнем публіка сустрэла украінскі гурт "Воплі Відоплясова" на чале з Алегам Скрыпкам. Галоўнай падзеяй стаў выступ хэдлайнераў фестывалю — групоўкі Сяргея Шнурава "Ленинград".
Падчас выступу "Ленинграда" на музычным свяце па раскладзе адгрымеў салют. Пасля гэтага гурт сыграў яшчэ некалькі песень і развіталася з гасцямі і жыхарамі Ліды.