Шнураў у Лідзе прызнаўся, што ўсё яшчэ "ўжывае"

Фестываль Lidbeer у чарговы раз сабраў тысячы фанатаў добрай музыкі. Фронтмэн легендарнай групоўкі "Ленинград" даў падчас фестывалю шчырае інтэрв'ю.
Sputnik

МІНСК, 10 вер — Sputnik. У гэтую суботу ў Ліду па ўжо добрай традыцыі на фестываль прыехалі беларусы з усёй краіны, каб атрымаць асалоду ад музычнай атмасферы свята і пачуць любімыя песні.

Сярод запрошаных музыкаў былі "Animal ДжаZ", "Воплі Відоплясова", "ЧуVство Полета", Nizkiz. Зоркай вечара быў Сяргей Шнураў і яго знакаміты "Ленинград".

Эпатажны музыкант на імправізаванай прэс-канферэнцыі адказаў на пытанні ўсіх жадаючых, у тым ліку і каверзныя. Як спрабавалі справакаваць Сяргея Шнурава і што з гэтага выйшла, Sputnik захаваў на відэа.