МІНСК, 11 вер — Sputnik.Стала вядома праграма XV Міжнародага фестывалю студэнцкіх тэатраў "Тэатральны куфар БДУ — 2018", які ў гэтым годзе пройдзе з 19 па 28 верасня.
Адкрыецца фестываль 20 верасня працай рэжысёра Алены Ганум "Хрыстос прызямліўся ў Гародні" ад Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. Свае работы на фестывалі прадставяць студыя пластычнага руху "32" з Таганрогу, ташкенцкі тэатр руху "Лік", тэатральная група RAZEM з Польшчы, Тэатр цэнтра культуры літоўскага горада Анікшчай і іншыя замежныя госці.
Усяго ў асноўнай праграме 17 спектакляў, сярод якіх адна прэм'ера — пастаноўка тэатра БДУ "Дарагая Алена Сяргееўна". Усе яны пройдуць на сцэне Ліцэя БДУ. Спектаклі на замежных мовах будуць ісці з перакладам.
Завершыцца фестываль празентацыяй праекта Kufar-in-Motion.
Спектаклі дзіцячай праграмы пройдуць у Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі. Маленькіх гледачоў чакаюць не толькі казачныя пастаноўкі, такія як "Папялушка" ад любанскага тэатра "Летуценнік" і "Выкраданне прынцэсы" ад дзіцячага білінгвальнага тэатра "Калейдаскоп" з Вялікабрытаніі. У праграму таксама ўвайшло знакамітая "Чарнобыльская малітва" па аднаіменным творы Святланы Алексіевіч, якую ў беларускую сталіцу прывязе маскоўскі творчы цэнтр "Артист".
"Тэатральны куфар БДУ" — адзін з самых вядомых форумаў ва Усходняй Еўропе. Фестываль арганізуецца з 2004 года. За гэты перыяд яго ўдзельнікамі сталі 45 краін.