Не толькі Zara: Латушка расказаў аб супрацоўніцтве Беларусі і Іспаніі

Акрэдытаваны па сумяшчальніцтве ў Іспаніі пасол Беларусі па Францыі працягвае будаваць дыпламатыю на культуры.
Sputnik

МІНСК, 12 вер - Sputnik. Беларусь пачала пастаўляць на іспанскі рынак мэблю, а іспанская кампанія Inditex парадавала адкрыццём сваіх крамаў беларусаў.

Пра тое, як Іспанія і Беларусь пазнаюць адна адну, распавёў на прэс-брыфінгу надзвычайны і паўнамоцны пасол Францыі, акрэдытаваны па сумяшчальніцтву ў Іспаніі, Партугаліі і Манака.

Мы ім мэблю, яны нам Zara

"Мы фактычна адкрываем гандлёва-эканамічныя магчымасці для дзвюх краін", - лічыць Латушка.

Развіваюцца і гандлёвыя адносіны. Латушка нагадаў аб адкрыцці буйной гандлёвай сеткі іспанскай кампаніі Inditex.

Вершы Максіма Багдановіча пераклалі на іспанскую мову

"Гэта іспанскія гандлёвыя маркі "нумар адзін". Нашы дзяўчаты, жанчыны вельмі чакалі гэтага адкрыцця. Гэта таксама інвестыцыі, гаворка ідзе і аб арэндзе памяшканняў, і аб набыцці нерухомасці, і аб працаўладкаванні беларусаў", - сказаў Латушка.

Ён прызнаў, што адкрыццё крам гэтай сеткі ў Мінску сведчыць аб тым, што і іншыя іспанскія маркі могуць пайсці ўслед за гэтай кампаніяй у Беларусь.

Расце і экспарт Беларусі ў Іспанію. За апошнія чатыры гады ў гэтую частку Пірэнэйскага паўвострава ён вырас на 60%. У Іспаніі пачала прадавацца беларуская мэбля, іншыя тавары дрэваапрацоўкі, традыцыйна прадаюць азотныя ўгнаенні.

Дыпламатыю на культуры пабудуеш

На днях у пасольстве атрымалі прапанову ад музея іспанскага горада Малагі, у якім нарадзіўся Пікаса, аб арганізацыі чарговай выставы работ мастака ў Мінску, і гэта не адзіны прыклад супрацоўніцтва дзвюх краін праз культуру. Па ініцыятыве Латушкі была арганізавана серыя мерапрыемстваў па спазнанню дзвюма краінамі адна адной "Беларусь-Іспанія: крок насустрач".

Мінск трапіў у топ-30 месцаў The Times, дзе можна выдатна адпачыць

"У музеі Эль Грэка ў Таледа прайшла выстава калекцыі праваслаўнай іконы XVII стагоддзя Нацыянальнага мастацкага музея, а ў Мінску паказаны работы Гойі і Пікаса са збораў Каралеўскай акадэміі выяўленчага мастацтва Сан-Фернанда. Хор Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі выступіў у розных гарадах Іспаніі", - распавёў Латушка.

Пасольства Беларусі ў Іспаніі арганізавала шэраг мерапрыемстваў, закліканых наладзіць сувязі паміж дзвюма краінамі праз пазнанне культуры адна адной. Канцэрт з удзелам вядомага ў Еўропе Тэатра Фламенка пад кіраўніцтвам харэографа Франа Чафіна з Малагі і джаз-бэнда Eliseo LLoreda Quintet пасольства арганізавала ўчора ў Белдзяржфілармоніі.