МІНСК, 12 вер — Sputnik. Конкурс па збору журавін, стравы нацыянальный кухні і экалагічныя экскурсіі падрыхтавалі арганізатары для наведвальнікаў фестываля "Жураўлі і журавіны Міёрскага краю". У гэтым годзе свята пройдзе 16 верасня, паведамілі ў Міёрскім райвыканкаме.
Традыцыйна падчас фестываля пройдзе кірмаш вырабаў народных майстроў "Жураўліная скарбонка", дзе госці змогуць не толькі набыць прыгожыя беларускія сувеніры, але і паўдзельнічаць у іх вытворчасці. Свята будзе суправаджацца спевамі і музыкай ад мясцовых калектываў.
Самыя цікаўныя госці змогуць паназіраць за жураўлямі ў іх натуральным асяродку пражывання. Экскурсіі правядуць прафесійныя арнітолагі.
Экалагічнае свята "Жураўлі і журавіны Міёрскага краю" праводзіцца з 2012 года. Месца правядзення абрана невыпадкова: у верасні пачынаецца сезон збору журавін, а мясцовае балота Ельня па запасах гэтых ягад займае першае ў Беларусі месца. Акрамя таго, штогод сюды прыязджае каля 4 тысяч жураўлёў і гусей розных відаў.