У панядзелак, 10 верасня, "Мінск-Арэна" прыняла першы хатні паядынак рэгулярнага чэмпіянату КХЛ мінскага "Дынама". Сапернікам "зуброў" стаў фінскі "Ёкерыт".
Перад гульнёй, якую наведалі больш за 12 400 заўзятараў, "Дынама" падрыхтавала для тых, хто сабраўся, сюрпрыз — новую клубную песню "На лязе сталі". Аўтарам і выканаўцам кампазіцыі стаў рэпер Freddy Red.
У перадматчавым шоу прынялі ўдзел юныя выхаванцы СДЮШАР БФСТ "Дынама".
Матч супраць "Ёкерыта" завяршыўся паражэннем гаспадароў з лікам 1:4.
Наступны паядынак "зубры" правядуць заўтра супраць маскоўскага "Спартка". Пачатак у 19:30 на "Мінск-Арэне".