Байкер з вялікім стажам, дырэктар клуба Minsk Chapter Belarus Harley Owners Group Аляксей Адарэнка ў студыі радыё Sputnik Беларусь распавядае пра апошнія падрыхтоўкі да шумнага і масавага закрыцця мотасезона, ад якога Мінск "здрыганецца" ўжо заўтра — 15 верасня.
Па традыцыі, галоўнай падзеяй стане праезд да цэнтра горада шматлікай мотакалоны — роўна апоўдні некалькі тысяч байкераў, якія прыбылі на фестываль "HOG Rally Minsk 2018" з усёй Еўропы, рушаць ад Кургана Славы на пляцоўку ля Палаца спорту ў Мінску, дзе разгорнецца маштабнае святкаванне для усяго горада.
Арганізатары свята спадзяюцца, што рух калоны ўжо традыцыйна ўзначаліць міністр унутраных спраў краіны Ігар Шуневіч. Для таго, каб разам у адной калоне прыбыць у цэнтр Мінска, у нашу краіну з'ехаліся не менш за сем тысяч паслядоўнікаў байкерскага руху з Прыбалтыкі, краін цэнтральнай Еўропы і Вялікабрытаніі, Скандынавіі, а таксама Індыі і Саудаўскай Аравіі.
Поўную версію размовы з байкерам, дырэктарам клуба Minsk Chapter Belarus Harley Owners Group Аляксеем Адарэнкам у студыі радыё Sputnik Беларусь глядзіце на відэа.