Дзень горада Гродна 2018: якія мерапрыемствы варта наведаць?

Святочны салют, "Алея знакамітасцяў", сырны фестываль і іншыя цікавыя мерапрыемствы, якія варта наведаць у Дзень горада Гродна.
Sputnik

У гэтым годзе Гродна рыхтуецца не толькі адзначаць сваё 890-годдзе, але і здзіўляць небывалым размахам. Свята пачнецца ў пятніцу, 14 верасня, і будзе доўжыцца два дні. Афіша падзей — у аглядзе Sputnik.

Перашкодзіў Мі-2: у Гродне паскардзіліся на верталётныя экскурсіі над горадам

Кветкі і карнавал

Святочная цырымонія ўнясення ў гарадскую Кнігу Славы лепшых жыхароў адбудзецца 14 верасня. Урачыстае ўскладанне кветак і вянкоў да мемарыялаў і помнікаў пачнецца а 10-й. Таксама ў рамках святкавання Дня горада адбудзецца святочны канцэрт "З Гродна з любоўю" і многае іншае.

Асноўныя святочныя мерапрыемствы пройдуць у суботу, 15 верасня. У 12:00 на вуліцы Савецкай разгорнуцца ўсе самыя цікавыя мерапрыемствы. Вас чакае святочны карнавал ўсіх часоў і эпох — сярэднявечныя рыцары і іх дамы, модныя персанажы IX-XX стагоддзяў і не толькі. Тут жа імерсіўны тэатр-парад дазволіць кожнаму цалкам акунуцца ў атмасферу свята, стаць сведкам і ўдзельнікам знакавых эпізодаў у гісторыі Гродна. Тэматычныя зоны, арт-пляцоўкі, кірмашы і аб'екты дададуць сваю адметнасць.

У суботу а 13-й на Савецкай плошчы адбудзецца доўгачаканы сырны фестываль. На гэтае мерапрыемства з'едуцца лепшыя з лепшых сыраробаў краіны, каб паказаць сваё майстэрства і пачаставаць жыхароў і гасцей горада. Дэгуставаць прысмакі госці змогуць на працягу ўсяго Дня горада ў перапынках паміж спартыўнымі актыўнасцямі.

Музыка і салют

Выступленні артыстаў пачнуцца а 18-й. Арганізатары абяцаюць музычныя навінкі і нечаканыя сюрпрызы. Напрыклад, канцэртную праграму ад зорак "Еўрабачання", вядучым шоу будзе каментатар конкурсу Яўген Перлін.

У святочны дзень Гродна прымерыць на сябе некалькі вобразаў — музычны, пастановачны, гістарычны і не толькі. Самыя відовішчныя прадстаўленні арганізатары пакінулі "на дэсерт". А 21-й у "Швейцарскай даліне" адбудзецца непаўторнае вогненнае шоу.

Кульмінацыяй Дня горада Гродна стане салют — яго дадуць у 22:00 у суботу, а пасля яго адбудзецца лазернае шоу каля Палаца культуры.