Пунсовы, жоўты, аранжавы, неон, зялёны — такімі яркімі мазкамі дызайнеры размалявалі наступнае лета. Але самае цікавае, што ўсю гэтую стракатасць дызайнеры рэкамендуюць спалучаць у адным вобразе! Разам з тым, наперад выходзяць фісташкі і белы. Таксама не варта забываць аб усіх адценнях леапарда, клетцы і сакавітых кветкавых прынтах — усе гэтыя малюнкі і тэкстуры ёсць у калекцыях Tom Ford, Calvin Klein, Jeremy Scott, Marc Jacobs, Escada, Michael Kors.
Сярод цікавых трэндаў Тыдня моды ў Нью-Ёрку можна вылучыць таксама: самыя розныя хусткі, вязаныя спадніцы і сукенкі, плісэ, а таксама пер'е і махры.
1 / 22
Дызайнер Том Форд у эпоху "нязграбнай" моды робіць сваю стаўку на стройныя строгія сілуэты, спалучаючы шаўковыя спадніцы і амаль мужчынскія курткі са скуры кракадзіла.
© REUTERS / BRENDAN MCDERMID
2 / 22
Жорсткія гарсэты і далікатнае пер'е марабу - менавіта на складаным падборы тканін і фактур грунтуецца новая праца Тома Форда.
© REUTERS / BRENDAN MCDERMID
3 / 22
Эстэтыка паказу Tom Ford - раскоша і багема 1930-х у сучасным выкананні.
© REUTERS / BRENDAN MCDERMID
4 / 22
Калекцыя Prabal Gurung - адна з самых яркіх і жыццярадасных. Ярка-ружовы, аранжавы, ультрафіялет...
© AFP 2024 / ANGELA WEISS
5 / 22
Пунсовы, жоўты, нефрыт, фіялетавы, неон - усё яркае лепш насіць разам.
© AFP 2024 / ANGELA WEISS
6 / 22
І пер'е. Амерыканскі дызайнер нэпальскага паходжання Прабал Гурунг уключыў іх у сваю вясновую калекцыю.
© AFP 2024 / ANGELA WEISS
7 / 22
Michael Kors, самы папулярны брэнд у ЗША, прапануе на лета гавайскія прынты, хусткі-банданы, шорты, махры, яркія сукенкі, вязаныя спадніцы і тунікі.
© REUTERS / SHANNON STAPLETON
8 / 22
Marc Jacobs па-ранейшаму арганізуе самыя ўражлівыя паказы на Тыдні моды ў Нью-Ёрку. На гэты раз ён натхняўся модай 1980-х, знарок перабольшваючы і вылучаючы некаторыя элементы.
© REUTERS / ANDREW KELLY
9 / 22
Новая "вясна" Marc Jacobs стала даследаваннем творчасці маладога Карла Лагерфельда ў Chanel. Яна напоўнена пер'ем, капялюшамі, вэлюмам, пераасэнсаванымі класічнымі жакетамі Chanel, аб'ёмнымі каўнярамі.
© REUTERS / ANDREW KELLY
10 / 22
Асаблівы шык работ Марка Джэйкабса - ва ўменні спалучаць адценні: ментолавы, жамчужна-шэры і бірузовы, ласасёвы - з ваніллю і охрай...
© REUTERS / ANDREW KELLY
11 / 22
Новая калекцыя Рафа Сіманса для Calvin Klein 205W39NYC навеяная двума амерыканскімі фільмамі: "Сківіцы" Стывена Спілберга і "Выпускнік" Майка Нікалса. Футболкі з надпісамі Jaws, дэталі рыштунку для дайвінга, мокрыя на выгляд касцюмы, сумкі з ланцугамі.
© REUTERS / ANDREW KELLY
12 / 22
Ад звыклай класікі Calvin Klein практычна нічога не засталося. Пінжакі "прыпраўленыя" махрамі, шапачкі выпускнікоў - амерыканская класіка Рафа Сіманса нібы вывернутая на выварат.
© AFP 2024 / ANGELA WEISS
13 / 22
Самым незвычайным паказам Тыдня моды стаў преформанс Рыяны. Яна прадставіла сваю лінію бялізны Savage x Fenty з уражлівай размернай сеткай ад XS да XXXL, якую дэманстравалі самыя разнастайныя мадэлі. У цэнтры - супермадэль Бэла Хадыд.
© AP / Diane Bondareff
14 / 22
Калекцыю дэманстравалі і цяжарныя дзяўчыны, у адной з іх (мадэль Слік Вудс на фота) прама падчас паказу пачаліся схваткі.
© REUTERS / JEENAH MOON
15 / 22
На іх фоне рэзка вылучаліся сёстры-супермадэлі Бэла і Джыджы Хадыд (на фота).
© REUTERS / JEENAH MOON
16 / 22
Jeremy Scott вывеў на подыум вобразы, у якіх аб'яднаў усе свае трэнды апошніх гадоў: любімы поп-арт, неон, глянец, аплікацыі і гучныя слоганы.
© REUTERS / CAITLIN OCHS
17 / 22
Прынты на футболках, сукенках і торбах - палароідныя здымкі самога Джэрэмі Скота 1996 года, калі ён эксперыментаваў са сваім знешнім выглядам.
© REUTERS / CAITLIN OCHS
18 / 22
У новай калекцыі Jeremy Scott - ультракароткія топы і яркія колеры, абарона на галёнку на высокіх абцасах і ў завяршэнні ўсёй рамантычна-інфантыльнай калекцыі прынты з Пікачу.
© AP / Kevin Hagen
19 / 22
Шаўковыя бомберы, жакеты з аб'ёмнымі плячыма, прасторныя штаны ў гарох - гэта дэбютны паказ новага крэатыўнага дырэктара Escada Найла Слоана.
© AFP 2024 / ANGELA WEISS
20 / 22
Брэнд Proenza Schouler прапануе стрытстайлерам вывараны дэнім і сумкі, у якіх можна знесці горад.
© AP / Bebeto Matthews
21 / 22
Brandon Maxwell прапануе насычаныя адценні ружовага і чырвонага, прычым разам.
© REUTERS / CAITLIN OCHS
22 / 22
А яшчэ Брэндан Максвел прапаноўвае для вясны свежы колер фісташкі (такое ж адценне ёсць і ў Marc Jacobs) і далікатнае плісэ.
© REUTERS / CAITLIN OCHS