МАГІЛЁЎ 15 вер — Sputnik, Марыя Зуева. У суботу магілёўскія журналісты пры падтрымцы мэрыі зладзілі маштабнае фізкультурнае свята.
Вялікі дзень фізічнай культуры праводзіцца ў Магілёве чацвёрты год запар. Аўтар праекта і ідэйны натхняльнік мерапрыемства — журналіст і тэлевядучы тэлерадыёкампаніі "Магілёў" Андрэй Шуляк.
Малады чалавек упэўнены, што такія святы робяць нашу краіну яшчэ больш спартыўнай.
"Па статыстыцы Белстата, кожны чацвёрты ў Беларусі займаецца спортам, у тым ліку фізкультурай і фітнэсам. Я спадзяюся, дзякуючы нашаму святу ў гэтыя 25% ёсць і наш уклад. Мы ў гэта шчыра верым", — падзяліўся Андрэй Шуляк.
Вялікі дзень фізічнай культуры — гэта мноства інтэрактыўных пляцовак, прэзентацыі спартыўных секцый і школ Магілёва, сустрэчы з чэмпіёнамі.
Спартыўнае свята праводзіцца ў Магілёве чацвёрты год запар.