Новы "Драпежнік" узначаліў беларускі пракат

Сусветныя касавыя зборы баевіка яшчэ не агучаны, аднак толькі ў першы дзень праката "Драпежнік" сабраў амаль 55 мільёнаў долараў.
Sputnik

МІНСК, 17 вер — Sputnik. Сіквел папулярнай серыі баевікоў "Драпежнік" узначаліў беларускі пракат па выніках мінулага тыдня, паведамілі Sputnik у сталічным УП "Кінавідэапракат".

"Кінашок" у Анапе: мінскі трылер у тумане лонданскага нуара

Сіквел папулярнага амерыканскага баевіка выйшаў у сусветны пракат на мінулым тыдні і прыцягнуў вялікую ўвагу гледачоў. Рэжысёрам стужкі стаў Шон Блэйк, які раней займаўся трэцім "Жалезным чалавекам" і серыяй фільмаў "Смяротная зброя".

Новы "Драпежнік", які стаў падзеяй кінапракату, хутка стаў лідарам па касавых зборах. Па дадзеных сталічнага "Кінавідэапракату", толькі ў мінскіх дзяржаўных кінатэатрах зборы баевіка склалі 67,6 тысячы рублёў, паглядзелі яго амаль 12 тысяч чалавек.

З прыкметным адставаннем у рэйтынгу самых касавых карцін тыдня ідуць "Вялікі ўраўняльнік 2" (21,2 тысячы рублёў) і "Вялікія каціныя ўцёкі" (13,3 тысячы рублёў).

Сусветныя касавыя зборы баевіка яшчэ не агучаны, аднак толькі ў першы дзень праката "Драпежнік" сабраў амаль 55 мільёнаў долараў. Узначаліў ён пракат на шэрагу рынкаў, уключаючы Расію. Як прагназуюць эксперты, сумарныя зборы ў першы ўік-энд для фантастыкі могуць перавысіць адзнаку ў 170 мільёнаў долараў (пры бюджэце ў 88 мільёнаў).

Водгукі на новы "Драпежнік" неадназначныя: маладыя гледачы, якія не глядзелі папярэднія часткі гісторыі, засталіся задаволены баявіком. Гледачы ж карцін "Чужы супраць Драпежніка" новай стужкай не вельмі задаволеныя.