Азаранка перамагла японку ў Токіа

У 1/8 фіналу беларуска сустрэнецца з крыўдзіцелькай амерыканкі Коко Вандэвеге аўстралійкай Эшлі Барці.
Sputnik

МІНСК, 18 вер - Sputnik. Экс-першая ракетка свету беларуска Вікторыя Азаранка перамагла на старце тэніснага турніру катэгорыі "Прэм'ер" у Токіа, паведамляе Sputnik.

У першым крузе спаборніцтваў Азаранка сустракалася з прадстаўніцай Японіі Курумі Нарай. Паядынак завяршыўся з лікам 6:4, 7:5 на карысць беларускі. Гульня працягвалася адну гадзіну 52 хвіліны.

У другім раўндзе беларусцы будзе супрацьстаяць спартсменка з Аўстраліі Эшлі Барці, якая справілася з амерыканкай Коко Вандэвеге.

Нагадаем, напярэдадні Аляксандра Сасновіч не змагла пераадолець стартавы раўнд турніру ў Токіа. Беларуска прайграла расіянцы Анастасіі Паўлючэнкавай.