Фота

Смачна есці, мякка сесці: беларускія народныя прысмакі ў фотаздымках

Глядзіце фотастужку Sputnik і рыхтуйцеся глытаць слінкі, а тым, хто на дыеце, лепш адыйсці ад экранаў.
Sputnik
Добрыя гаспадары і гаспадынькі ўжо сабралі ўраджай, а многія нават заканчваюць рабіць хатнія нарыхтоўкі на зіму. Самы час крыху адпачыць і пахваліцца багатымі вынікамі.
Усе восеньскія святы беларусы адзначаюць смачна і весела – ладзяць кірмашы і гулянні, танчаць, спяваюць і накрываюць багатыя сталы. Такім чынам людзі дзякуюць Богу за добры ўраджай і просяць захаваць дабрабыт і сямейны лад.
Фатограф Альфрэд Мікус пабываў адразу на двух беларускіх святах – Дажынках у вёсцы Хажова на Маладзечаншчыне і Журавінавым фэсце ў Міёрскім раёне – і прывёз адтуль свае каларытныя фотаўражанні. Калі пастарацца, можна нават адчуць пахі вэнджаніны, свежых баравічкоў і мёду са святочных сталоў. 
Глядзіце ў фотастужцы Sputnik, як выглядае сапраўдная беларуская смаката.
Чытайце таксама: 
1 / 18
Верасень - самы час пахваліцца добрым ураджаем.
2 / 18
Тым, хто на дыеце, лепш адыйсці ад экранаў.
3 / 18
Беларускія стравы не толькі вельмі смачныя, але і вельмі прыгожыя.
4 / 18
Арыгінальныя скульптурныя кампазіцыі нікога не пакінуць абыякавым.
5 / 18
Фантазія гаспадыняк не мае межаў.
6 / 18
І хаця Аляксандр Лукашэнка вучыў не есці мяса з бульбай, беларусы пакуль не адмаўляюцца ні ад першага, ні ад другога.
7 / 18
Ужываць садавіну і агародніну можна не толькі ў ежу. Кожную восень на Беларусі літаральна "ажываюць" сотні кавуноў.
8 / 18
Ёсць на беларускім застоллі месца і традыцыйным напоям - алкагольным і не вельмі.
9 / 18
Беларускія кухары падыходзяць творча да сваёй справы.
10 / 18
Верасень - журавінавая пара, таму шмат страў гатуюць з выкарыстаннем гэтай ягады.
11 / 18
Марынаванымі агуркамі і грыбочкамі звычайна ласуюцца ўзімку, але для свята ўраджаю можна зрабіць выключэнне.
12 / 18
Яблыкі з журавінамі і мёдам - шыкоўны беларускі дэсерт.
13 / 18
Журавіны - чырвонае золата беларускіх балот.
14 / 18
Хлеб - усяму галава, і аспрэчваць гэтае меркаванне ніхто не збіраецца.
15 / 18
Каўбасны кошык з журавінамі - арыгінальная прыдумка беларускіх гаспадынь.
16 / 18
Калі пастарацца, можна адчуць пахі вэнджанінкі, свежых грыбоў і мёду.
17 / 18
Усе восеньскія святы беларусы адзначаюць смачна і весела.
18 / 18
Такім чынам людзі дзякуюць Богу за добры ўраджай і просяць захаваць дабрабыт і сямейны лад.