Беларусь хоча прадаць трыкатажную фабрыку "8 Марта"

Прыватызацыі падлягаюць два прадпрыемствы лёгкай прамысловасці і два хімічныя.
Sputnik

МІНСК 19 вер — Sputnik. Нацыянальнае агенцтва інвестыцый і прыватызацыі (НАІП) Беларусі пачало шукаць стратэгічных інвестараў для чатырох дзяржаўных прадпрыемстваў.

Рэспубліка плануе прадаць чатыры дзяржаўныя прадпрыемствы, для іх пры падтрымцы Сусветнага банка шукаюць стратэгічных кансультантаў.

Так, продажу падлягаюць два прадпрыемствы легпрама — вядомая гомельская трыкатажная фабрыка ААТ "8 марта" і найбуйнейшы ў краіне вытворца тэкстылю ААТ "Лента", размешчаны ў Магілёве.

Таксама інвестараў шукаюць для двух хімічных прадпрыемстваў — ААТ "Крион" і ААТ "Лакокраска". Першы — лідар на рынку прамысловых і медыцынскіх газаў у краіне, гадавая выручка "Криона" складае каля сямі мільёнаў долараў. "Лакокраска" займае 27% на рынку лакафарбавых матэрыялаў, яе выручка — каля 70 мільёнаў долараў.

Мяркуецца, што інвестары павінны будуць выкупіць у дзяржавы акцыі гэтых прадпрыемстваў або стварыць сумеснае прадпрыемства з мажарытарным удзелам інвестара. Магчыма прымяненне і іншых мадэляў.