Фізік-ядзершчык прачытае лекцыю пра Біблію ў Нацыянальнай бібліятэцы

Спецыяліст у галіне ядзернай фізікі Кэнет Брокман у 2005 годзе атрымаў Нобелеўскую прэмію міра.
Sputnik

МІНСК, 19 вер – Sputnik. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру Кэнет Брокман выступіць з лекцыяй у Нацыянальнай біліятэцы Беларусі ў межах выставы "Беларусь і Біблія". 

Рукапіс "Іліады" часоў Хрыста пакажуць у Нацыянальнай бібліятэцы

Выстава "Беларусь і Біблія", на якой будуць прадстаўлены рукапісныя рарытэты ўзростам да 5 тысяч гадоў, у тым ліку фрагмент гамераўскай "Іліады" — сапраўднай бібліі антычнасці, пачне сваю працу ў чацвер.

У межах выставы Кэнет Брокман выступіць з лекцыяй "Біблія і навука". Сустрэча з нобелеўскім лаўрэятам адбудзецца ў нядзелю 23 верасня ў 15:00.   

Кэнет Брокман — спецыяліст у галіне ядзернай фізікі, а прэмію міра ён атрымаў у 2005 годзе за "меры па прадухіленню выкарыстання атамнай энергіі ў ваенный мэтах" у складзе групы навукоўцаў МАГАТЭ.