МІНСК, 20 вер — Sputnik. Новы зварот да прэзідэнта і Савета Міністраў з просьбай "зрабіць Дзяды непрацоўным днём і даць магчымасць ушаноўваць продкаў" рыхтуюць беларусы. Адпаведная петыцыя была апублікаваная ў інтэрнэце.
Аўтар петыцыі — Алёна Германовіч з гомельскай парафіі Нараджэння Маці Божай.
Размова ідзе аб тым, каб вярнуць выхадны дзень 2 лістапада, як гэта было ад пачатку незалежнай Беларусі да 1996 года, або зрабіць непрацоўным 1 лістапада. Менавіта на 2 лістапада ў католікаў прыпадае ўспамін памерлых вернікаў і "Дзяды".
Летась аналагічная петыцыя атрымала падтрымку больш за 1,5 тысяч грамадзян.
"У цяперашні час дапаўняць рэлігійныя святы, якія адзначаюцца ў Рэспубліцы Беларусь у якасці святочных дзён, яшчэ адным, і аб'яўляць яго непрацоўным днём, немэтазгодна", — адказала тады намеснік упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Алены Радчанка.
Прадстаўнік дзяржорганаў патлумачыла, што ў адпаведнасці з законам Рэспублікі Беларусь "Аб свабодзе сумлення і рэлігійных арганізацыях" усе грамадзяне роўныя перад законам незалежна ад iх адносiнаў да рэлiгii.
"Права на свабоду веравызнання, замацаванае ў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, не дае вернікам ніякіх пераваг перад грамадзянамі, якія прытрымліваюцца атэістычных перакананняў. У адваротным выпадку гэта парушыць прынцып раўнапраўя грамадзян", — патлумачыла прычыну адмовы ў вяртанні статусу непрацоўнага дня лістападаўскім каталіцкім святам упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў.
На дадзены момант петыцыю падтрымалі ўжо больш за 2,3 тысячы чалавек. Новы зварот будзе накіраваны ў Савет Міністраў і Адміністрацыю Прэіздэнта 1 лістапада гэтага года.