Археолагі знайшлі ўнікальныя сутарэнні Спаса-Прэабражэнскага храма ў Полацку

Навукоўцы ўпэўненыя, што памяшканне было пабудавана па загадзе святой Еўфрасінні Полацкай.
Sputnik

МІНСК, 20 вер — Sputnik. Унікальнае памяшканне Спаса-Прэабраждэнскага храма XII стагоддзя знайшлі падчас археалагічных раскопак у Полацку, паведамілі ў эфіры тэлеканала АНТ.

Еўфрасіння Полацкая: 10 цікавых фактаў пра першую беларускую асветніцу

Навукоўцы знайшлі сутарэнне, якое калісьці засыпала падчас абрушэння часткі сцяны. Нічога падобнага ў цэрквах тых часоў спецыялісты дагэтуль не знаходзілі.

Памер знойдзенага памяшкання складае прыкладна 10 квадратных метраў. Заказчыкам будаўніцтва сутарэння была сама Еўфрасіння Полацкая. У гэтым, па словах спецыялістаў, не прыходзіцца сумнявацца, таму што цагляны мур тут такі ж, як і ў храме, пабудаваным па яе замове. Для чаго пабудавалі памяшканне, пакуль невядома.

Унікальная знаходка была зроблена падчас раскопак каля сцен Спаса-Прэабражэнскага храма. Навукоўцы ўжо цягам трох месяцаў вывучаюць тэрыторыю плошчай 40 квадратных метраў. Сярод цікавых раскопак таксама — фундамент, фрагменты фрэсак і бронзавыя рэчы XII стагоддзя.