МІНСК, 21 вер — Sputnik. Беларуская лёгкаатлетка Аліна Талай перанесла аперацыю, паведамляе Sputnik.
У жніўні Талай выступала на чэмпіянаце Еўропы з траўмай. Спартсменка выступала ў фінале на дыстанцыі 100 метраў з бар'ерамі, але не змагла фінішаваць. Перамогу тады святкавала яе суайчынніца Эльвіра Герман. Пазней Талай у сацсетках прызналася, што ў яе быў пералом ступні.
Пост Алины Талай в Instagram Stories
© Photo : Instagram Stories
"Ці не лепшы дзень у маім жыцці. І хто наогул меркаваў пра аперацыю?" — напісала Талай у сваім Instsgram.
Талай — бронзавы прызёр Чэмпіянату свету-2015 у Пекіне. Яна двойчы станавілася другой на кантынентальных першынствах ў 2012 і 2016 гадах у Хельсінкі і Амстэрдаме адпаведна. На ЧЕ-2015 у памяшканнях яна выйграла золата.