МІНСК, 21 вер — Sputnik. Беларускія хірургі ўпершыню правялі рэдкую і вельмі складаную аперацыю дзіцяці, паведамілі Sputnik у прэс-службе Міністэрства аховы здароўя рэспублікі.
Аперацыю Damus-Rastelli, вельмі рэдкую і складаную, правялі спецыялісты РНПЦ дзіцячай хірургіі. Пацыент — трохмесячнае дзіця з сіндромам гіпаплазіі левых аддзелаў сэрца.
"Звычайна пацыентам з падобным дыягназам ва ўсім свеце праводзіцца шматэтапная хірургічная карэкцыя, якая заканчваецца толькі да трох-чатырох гадоў іх жыцця, а ў шэрагу выпадкаў і зусім патрабуецца перасадка сэрца", — адзначылі ў Міністэрстве аховы здароўя.
Падобную аперацыю ў Беларусі правялі ўпершыню. Аднак дадзены вопыт унікальны не толькі для рэспублікі, але і для краін СНД у цэлым.
Агульная працягласць аперацыі склала амаль 14 гадзін. Сэрца малога спынялі на тры гадзіны.
"Дадзены від хірургічнай карэкцыі ППС (прыроджаных парокаў сэрца — Sputnik) з'яўляецца надзвычай рэдкім і складаным. Штогод па ўсім свеце праводзіцца не больш за дзясятак такіх аперацый", — заключылі ў ведамстве.