Мітрапаліт Павел ў чацвер, 20 верасня, у Свята-Духавым кафедральным саборы правёў урачысты малебен для супрацоўнікаў крымінальнага вышуку. Падчас набажэнства ўладыка перадаў начальніку галоўнага ўпраўлення крымінальнага вышуку Анатолю Саковічу абраз заступніка хрысціянскага войска святога Фёдара Страцілата.
Абраз будзе захоўвацца ў Цэнтральным апараце Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі.