Выстава "беларускага Сальвадора Далі" адкрылася ў Віцебску

Некаторыя гледачы прызналіся, што хацелі б выкрасці якія-небудзь рэпрадукцыі, ды сумленне не дазваляе.
Sputnik

ВІЦЕБСК, 21 вер — Sputnik. Экспазіцыя, на якой прадстаўлены работы Георгія Скрыпнічэнкі, размясцілася на адной з цэнтральных вуліц прама пад адкрытым небам, каб як мага больш аматараў жывапісу змаглі азнаёміцца з ёю.

Выставка "Художник и город" пройдет в Витебске с 20 сентября по 6 ноября

Выстава рэпрадукцый сюррэаліста, якога называюць беларускім Сальвадорам Далі, стартавала ў рамках праекта "Мастак і горад", які дзейнічае ўжо сем гадоў. На працягу гэтага часу штогод у Мінску ладзяцца выставы розных жывапісцаў пад адкрытым небам.

Ирина приехала из Орши по работе и пришла специально на выставку, увидев репортаж о ней по телевидению

"Асноўная мэта праекта заключаецца ў тым, каб распавесці людзям пра найбольш яркіх прадстаўнікоў беларускага жывапісу, і тое, што "Мастак і горад" упершыню выехаў за межы Мінска, на мой погляд, выдатна, паколькі павялічвае геаграфію нашага мерапрыемства і дазваляе пазнаёміцца з ім большаму колькасці людзей", — распавёў дырэктар Нацыянальнага цэнтра сучаснага мастацтва Сяргей Крыштаповіч.

Движение по улице, где проходит выставка, оживленное, но не все останавливаются

Экспазіцыя зацікавіла жыхароў і гасцей горада. Як расказала карэспандэнту Sputnik Ірына, якая прыехала з Оршы "па працы", яна спецыяльна прыйшла паглядзець працы мастака, пасля таго, як убачыла рэпартаж пра выставу па тэлевізары.

Афіцыйна экспазіцыю адкрылі ў Віцебску 20 верасня, але працы Георгія Скрыпнічэнкі былі выстаўленыя на вуліцы раней, і жыхары горада маглі з імі азнаёміцца да адкрыцця.

Работы художника требуют того, чтобы их не просто смотрели, а разгадывали

"Я тут кожны дзень праходжу. У мяне нават ёсць любімая карціна, дзе жанчына з быкамі ў галаве. І яна прыгожая, і быкі ў тэму, таму што ніхто не можа ведаць, што адбываецца ў жанчын на галаве, якія быкі там водзяцца", — падзяліўся сваімі перажываннямі ад убачанага мінак, які не пажадаў назвацца.

Картина Георгия Скрипниченко "Причудливая Европа"
Па словах мужчыны, ён хацеў бы скрасці гэтую рэпрадукцыю, але не можа, бо яна надта вялікая, ды і сумленне не дазваляе.

Георгій Скрыпнічэнка вядомы тым, што не тлумачыць сэнс, які ўкладвае ў свае карціны, а дае гледачам магчымасць самім яго разгадаць. Таму да 6 лістапада жыхары Віцебска змогуць самастойна зразумець, што хацеў сказаць сваімі палотнамі вядомы беларускі мастак.