Матч паміж мінскім "Тарпеда" і БАТЭ перанесены з-за смерці Капскага

Гульня павінна была адбыцца ў панядзелак на стадыёне "Трактар" у Мінску, але пройдзе на два дні пазней.
Sputnik

МІНСК, 22 вер — Sputnik. Футбольны паядынак 22-га тура чэмпіянату Беларусі паміж мінскім "Тарпеда" і БАТЭ перанесены з-за смерці кіраўніка праўлення барысаўскага клуба Анатоля Капскага, паведамілі ў прэс-службе Асацыяцыі "Беларуская федэрацыя футбола" (АБФФ).

Памёр старшыня праўлення БАТЭ Анатоль Капскі

Сёння стала вядома, што на 53-м памёр годзе жыцця старшыня праўлення ФК БАТЭ Анатоль Капскі.

"У сувязі з гэтай трагічнай падзеяй матч 22 тура "Беларусбанк — вышэйшай лігі" з удзелам футбольных клубаў "Тарпеда-Мінск" і БАТЭ Барысаў перанесены з 24 на 26 верасня", — распавялі ў АБФФ.

У федэрацыі выказалі спачуванні родным і блізкім Анатоля Капскага.

Нагадаем, барысаўчане упэўнена лідзіруюць у нацыянальным першынстве — у актыве каманды 51 бал. 20 верасня, каманда ўдала стартавала ў групавым раўндзе Лігі Еўропы УЕФА, абыграўшы на выездзе венгерскі "Відзі" (2:0). 4 кастрычніка "жоўта-сінія" прымуць у гасцях грэчаскі ПАОК у рамках другога тура групавога раўнда ЛЕ.