МІНСК, 23 вер — Sputnik. Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка прыняла рашэнне адмовіцца ад удзелу ў турніры ў кітайскім Ухане.
У будучым турніры ва Ухане экс-першая ракетка свету павінна была сустрэцца на старце з немкай Юліяй Гёргес.
У сувязі з праблемамі са здароўем Азаранка не змагла дагуляць матч чвэрцьфіналу спаборніцтваў у Токіа з італьянкай Камілай Джорджы: знялася з турніра ў першым сэце пры ліку 5:3 на карысць суперніцы. На працягу паядынку спартсменка брала тайм-аўт, аднак усё ж не змагла вярнуцца ў гульню з-за траўмы нагі.
Прэстыжны турніры, прызавы фонд якога складае амаль 2,8 мільёна еўра, стартуе 23 верасня. Там збяруцца многія выдатныя спартсмены. Першая ракетка Беларусі Арына Сабаленка сустрэнецца з іспанкай Карлай Суарэс Навара. А Аляксандра Сасновіч пазмагаецца з Элізай Мёртэнс з Бельгіі.