Сабраную з цюкоў бабу на беларускіх палях бачыў кожны, хто хоць раз па восені выязджаў за мінскую кальцавую. Ідэя японскіх фермераў рабіць скульптуры з саломы прыйшлася да спадобы беларусам. Гэты напрамак у свеце называецца ленд-артам.
На палях выстаўляюць саламяных мядзведзяў, млыны, замкі, трактара і паравозы. Матыў у аўтараў просты — вельмі хочацца, каб людзі не сярод пустых палёў ехалі. Глядзіце ў фотастужцы Sputnik, што можна ўбачыць па дарозе праз Маладзечна і Вілейку на Мядзел.