"Міс Украіны" пазбавілі тытула: яна апынулася місіс і мае дзіця

Журы будзе вымушана выбраць новую першую прыгажуню Украіны - яе імя назавуць 30 верасня.
Sputnik

МІНСК, 24 вер — Sputnik. Пераможца конкурсу прыгажосці "Міс Украіна — 2018", які прайшоў на мінулым тыдні, Вераніка Дзідусенка, пазбаўленая тытула з-за парушэння правілаў, паведаміла ў панядзелак выканаўчы дырэктар аргкамітэта "Міс Украіна" Вікторыя Кіосэ.

Як высветлілі журналісты пасля конкурсу, Дзідусенка замужам і выхоўвае дзіця.

"Яна парушыла правілы і прадаставіла нам недакладную інфармацыю. У сувязі з парушэннямі правілаў яе дыскваліфікавалі", — распавяла Кіосэ ў эфіры тэлеканала "1+1".

Па словах прадстаўніка аргкамітэта, журы будзе вымушана выбраць новую першую прыгажуню Украіны — яе імя назавуць 30 верасня, калі пакажуць тэлеверсію конкурсу.

Пераможцу нацыянальнага конкурсу прыгажосці выбіралі 20 верасня з 24 дзяўчат. Уладальніца галоўнага тытула будзе прадстаўляць Украіну на сусветным конкурсе, які пройдзе ў Кітаі 8 снежня цяперашняга года.