МІНСК, 24 вер — Sputnik. Беларуска Вікторыя Азаранка заняла 54-е месца ў абноўленым рэйтынгу Сусветнай жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA).
Азаранка здолела палепшыць сваё становішча, падняўшыся на некалькі пазіцый у параўнанні з папярэднім спісам, перамясціўшыся з 63-га на 54-е месца. У актыве Вікторыі Азаранка 1051 ачко.
Экс-першая ракетка свету, якая вярнулася ў сусветны тэніс пасля нараджэння дзіцяці, паступова паляпшае свае пазіцыі. Праўда, у яе атрымліваецца гэта не заўсёды паспяхова — з нядаўняга турніру ў Токіа ёй давялося зняцца датэрмінова з-за праблем са здароўем.
Лідыруе ў рэйтынгу WTA Сымона Халеп з Румыніі — 8061 бал. Лепшая з беларусак у тэнісе, Арына Сабаленка, па-ранейшаму займае 20-ю пазіцыю — 2320 ачкоў.