МІНСК, 25 вер — Sputnik. Лепшая ракетка Беларусі Арына Сабаленка (20-я ў рэйтынгу WTA) абыграла ўкраінку Эліну Світоліну (6-я ў рэйтынгу WTA) на турніры ў катэгорыі "Прэм'ер" у кітайскім Ухане, прызавы фонд якога складае 2,7 мільёна долараў.
У сустрэчы першага круга Сабаленка сустракалася з іспанкай Карлай Суарэс Навара (WTA: 22). Нягледзячы на няроўную гульню беларускі, яна усё-ткі змагла перамагчы іспанку — 7:6 (7:2).
У аўторак раніцай у матчы 1/16 фіналу Арына абыграла Эліну Світоліну з Украіны з лікам 6:4, 2:6, 6:1.
Наступнай саперніцай Сабаленка будзе пераможца матча паміж нямецкай тэнісісткай Ангелікай Кербер (WTA: 22) і амерыканкай Мэдысан Кіз (WTA: 18).
У турніры ва Ухане іншая беларуская тэнісістка, экс-першая ракетка свету Вікторыя Азаранка не змагла прыняць удзел, затое здолела палепшыць сваё становішча ў рэйтынгу WTA. Яна перамясцілася з 63-га на 54-е месца.